Вы тут

У рэзерве – $3,1 трлн


Валютныя рэзервы Кітая скараціліся.


У жніўні валютныя рэзервы Кітая склалі 3,1 трлн долараў, скараціўшыся на 0,26 працэнта або 8,2 млрд долараў у параўнанні з ліпенем, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Пра гэта паведаміў Народны банк Кітая (НБК). Дзяржаўнае кіраванне валютнага кантролю (ДУВК) КНР назвала прычынамі скарачэння валютных рэзерваў павышэнне індэкса долара ЗША, нявызначанасць у знешняй абстаноўцы і глабальныя гандлёвыя канфлікты.

З пачатку бягучага года на міжнародным фінансавым рынку назіраюцца моцныя ваганні, аднак валютныя рэзервы Кітая ў цэлым заставаліся стабільнымі дзякуючы ўстойліваму і пазітыўнаму развіццю эканомікі, а таксама павышэнню гнуткасці абменнага курсу юаня, паведамляецца на сайце ДУВК.

У Кітая ёсць умовы і магчымасці для падтрымання ў будучыні упэўненых і стабільных тэмпаў росту эканомікі, і валютныя рэзервы краіны таксама ў цэлым застануцца стабільнымі, заявілі ў ДУВК.

Паводле дадзеных НБК, у канцы жніўня запасы золата ў краіне захаваліся на ранейшым узроўні ў 59,24 млн унцый, што складае каля 71,2 млрд долараў у вартасным выражэнні.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.