Вы тут

Ад сістэмы ранжыравання на ЦТ адмаўляюцца


У 2019 годзе падчас прыёмнай кампаніі будзе ўведзена новая сістэма апрацоўкі вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання. Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА паведаміла першы намеснік міністра адукацыі Ірына СТАРАВОЙТАВА.


Яна расказала, што сёлета эксперыментальна, паралельна з наяўнай сістэмай апрацоўкі вынікаў ЦТ, апрабавалася і новая методыка. Пры той сістэме падліку балаў, якая дзейнічала з моманту ўвядзення ў нашай краіне цэнтралізаванага тэсціравання, вынік удзельніка залежаў ад таго, як справіліся з канкрэтным заданнем іншыя абітурыенты, і ўсе яны паміж сабой ранжыраваліся. Пры выкарыстанні новага падыходу для кожнага тэставага задання будуць вызначаны першасныя балы («вага заданняў»), пра якія абітурыенты даведаюцца загадзя. Гэтым, па словах першага намесніка міністра адукацыі, будзе забяспечвацца пэўная адкрытасць. Абітурыент па меры выканання заданняў зможа адразу спрагназаваць свае вынікі. І атрыманы будзе дакладна адлюструе рэальны ўзровень ведаў абітурыента па прадмеце. «Значыць, у пераважнай большасці ўдзельнікаў ЦТ гэтыя вынікі будуць набліжаны да выніковай атэстацыі ў школе, мы зможам убачыць іх карэляцыю і, адпаведна, якасць працы школьных педагогаў. Стабальная сістэма ацэнкі вынікаў на ЦТ захаваецца, складанасць заданняў таксама застанецца ранейшай, — запэўніла Ірына Старавойтава. — Змяненні закрануць толькі спосаб апрацоўкі вынікаў тэстаў. Як паказаў эксперымент гэтага года, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў да работы ў новым фармаце гатовы, яны справіліся, збояў ніякіх не было. Мы параўналі вынікі эксперымента і ранейшай сістэмы. Наша выснова — новая методыка мае свае плюсы, яна досыць эфектыўная».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.