Вы тут

Сёння завяршаецца рэгістрацыя на ЦЭ


Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене (ЦЭ) у Беларусі завяршаецца 5 красавіка, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Рэгістрацыя 11-класнікаў на ЦЭ стартавала 20 сакавіка. Яе праводзяць установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Разам з тым працягваецца рэгістрацыя на ЦТ, яна будзе праходзіць па 22 красавіка. Зарэгістравацца на ЦТ можна ў 40 пунктах анлайн праз асабісты кабінет удзельніка.

У 2024 годзе тэрміны правядзення ЦЭ і ЦТ будуць адзінымі. Так, 27 мая адбудзецца ЦЭ для 11-класнікаў па прадмеце на выбар і адначасова ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў па адным з двух профільных прадметаў — уступных экзаменаў у ВНУ на выбар абітурыентаў. ЦЭ для 11-класнікаў і адначасова ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў па беларускай або рускай мове пройдзе 30 мая (мова выбірае абітурыент). ЦТ па другому з двух профільных прадметаў — уступных экзаменаў у ВНУ на выбар абітурыентаў адбудзецца 3 і 6 чэрвеня.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.