Вы тут

22-23 лістапада на БЧ пройдзе пяты юбілейны злёт машыністаў


Ён адбудзецца ў Магілёве ў доме культуры чыгуначнікаў. У ім возьмуць удзел кіраўнікі беларускай магістралі, ветэраны працы і 125 машыністаў і машыністаў-інструктараў з 17 лакаматыўных дэпо БЧ, а таксама калегі з чыгуначных адміністрацый Расіі, Латвіі, Літвы і Украіны, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Форум будзе арганізаваны ў фармаце пяці круглых сталоў. Яго ўдзельнікі абмяркуюць пытанні рацыянальнага выкарыстання лакаматываў і лакаматыўных брыгад, эксплуатацыі новага рухомага саставу, забеспячэння бяспекі руху і павышэння яе ўзроўню. Таксама на парадку дня злёту — павышэнне якасці прафесійнага навучання, паляпшэнне ўмоў працы, удасканаленне медыцынскага суправаджэння лакаматыўных брыгад, павышэнне матывацыі працы машыністаў і памочнікаў машыністаў Беларускай чыгункі і інш.

Вынікам абмеркаванняў гэтых пытанняў стануць канкрэтныя рашэнні, скіраваныя на прыняцце дзейсных мер па павышэнню эфектыўнасці дзейнасці не толькі лакаматыўнай гаспадаркі, але і ўсёй Беларускай чыгункі.

У рамках Пятага юбілейнага злёту машыністаў адбудзецца цырымонія ўзнагароджання работнікаў лакаматыўнай гаспадаркі Беларускай чыгункі нагруднымі знакамі “За безаварыйны прабег на лакаматыве 1 000 000 км” і “За безаварыйны прабег на лакаматыве 500 000 км”, а таксама ветэранаў працы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту.

У цяперашні час агульная колькасць работнікаў лакаматыўных брыгад на Беларускай чыгунцы складае больш за 6 тысяч чалавек. Амаль 40 працэнтаў машыністаў магістралі маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Злёты машыністаў на Беларускай чыгунцы праводзяцца традыцыйна раз на два гады. Першы такі форум адбыўся ў 2010 годзе ў Лідзе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.