Святочны салют у навагоднюю ноч у Мінску можна будзе ўбачыць на трох пляцоўках, паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі начальнік аддзела ўстаноў культуры ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Ганна Шыманская, перадае БЕЛТА.
Самае маштабнае дзейства разгорнецца ля Палаца спорту. Феерверк пачнецца ў 1.30 і прадоўжыцца 11 хвілін. Гледачоў чакае лазернае шоу ў арыгінальным музычным суправаджэнні. Салют запусцяць таксама на дзвюх пляцоўках у Фрунзенскім раёне - каля Лядовага палаца спорту (у 1.30) і ў парку Уга Чавеса (у 2 гадзіны ночы).
На святочныя пляцоўкі мінчан просяць прыходзіць загадзя, каб без паспеху прайсці кантрольна-прапускныя пункты. Браць з сабой алкагольныя напоі нельга, у гандлёвых павільёнах на кірмашах прапануюць купіць шампанскае, каньяк і глінтвейн.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».