Вы тут

Студэнты распрацавалі экскурсійны маршрут па ўнутраным дворыку БДУ


Над яго зместам працавалі 11 студэнтаў гістарычнага факультэта ўніверсітэта. На працягу некалькіх месяцаў яны вывучалі архіўныя матэрыялы Музея БДУ. Каштоўнай кыніцай інфармацыі для іх стала таксама кніга “Універсітэтазнаўства” прафесара Алега Яноўскага.


Унікальнасць праекта заключаецца ў камбінацыі традыцыйнага экскурсійнага фармату з ігравымі элементамі квэста. Спачатку гасцям БДУ ў храналагічнай паслядоўнасці раскажуць пра жыццё і дзейнасць выбітных асоб, помнікі і бюсты якім устаноўлены на тэрыторыі дворыку. Наведвальнікі даведваюцца пра гісторыю карпусоў ВНУ ў даваенныя і пасляваенныя гады. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэме станаўлення БДУ ў перыяд з 1918 па 1939 гады. А затым экскурсантам трэба будзе вырашыць шэраг галаваломак, звязаных з гісторыяй БДУ і біяграфіяй выбітных асветнікаў. Праводзіць экскурсіі даверана студэнтам-валанцёрам, сябрам “Клуба экскурсаводаў БДУ “IN VIA”. Такая практыка дапаможа ім у далейшым пры атэстацыі гідамі і экскурсаводамі.

Наведаць экскурсію можна бясплатна, папярэдне патэлефанаваўшы на кафедру этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта па тэл .: (+375) 17 222 35 81.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.