Вы тут

Сёстры чатыры гады хавалі свой пол, каб зарабіць грошы для сям'і


Індыя - надзвычай патрыярхальная краіна. Асабліва калі гаворка ідзе не пра буйныя гарады, а пра правінцыі. Калі ўладальнік цырульні, размешчанай у індыйскім штаце Утар-Прадэш, захварэў, яго спадчынніцы не маглі працаваць замест яго. Бо яны былі дзяўчатамі, піша medialeaks.ru са спасылкай на The Guardian.


Фота: Satish Kumar Singh

У 2014 годзе 18-гадовая Джыоці і 16-гадовая Неха пачалі працаваць у цырульні пад кіраўніцтвам бацькі. Але ў індыйскіх вёсках не вітаецца, што жанчыны працуюць, а не займаюцца сям'ёй і хатнімі справамі. І ўжо зусім нечувана, каб дзяўчаты абслугоўвалі мужчын у цырульні. Максімум, яны могуць працаваць на фермах або ў дамах, выконваючы розныя заказы ад фабрык. І ўсё гэта - толькі ў асяроддзі іншых жанчын.

Таму калі мужчына захварэў, цырульня зачыніліся. Сям'я пачала бедаваць. Тады дзяўчаты прынялі рашэнне адкрыць яе зноў і працаваць там самастойна.

Каб памяняць стаўленне кліентаў да цырульні, дзяўчаты вырашылі змяніць свой выгляд. Джыоці і Неха коратка абстрыглі валасы, надзелі бранзалеты з нержавеючай сталі, якія носяць мясцовыя мужчыны, і ўзялі сабе мужчынскія імёны - Дзіпак і Раджу. Некаторыя суседзі дзяўчат ведалі пра падман, але ў асноўным у цырульню прыходзілі жыхары іншых вёсак, таму жабрачкам удавалася хаваць свой пол.

Дзяўчыны з раніцы хадзілі ў школу, а днём адкрывалі цырульню - невялікую пабудову са скразнымі шчылінамі і аблупленай фарбай. Так працягвалася чатыры гады. Джыоці і Неха зараблялі па 400 рупій у дзень (12 беларускіх рублёў), і гэтых грошай хапала на жыццё сям'і і дапамогу хвораму бацьку.

З часам цырульнікі перасталі стрыгчы валасы пад хлопчыка. Па іх словах, яны сталі больш упэўненыя ў сабе і вырашылі больш не прыкідвацца.

Пра сясцёр даведаліся мясцовыя журналісты, і гісторыя дзяўчат, якія дзеля любові да сям'і прыкідваліся мужчынамі, дайшла да ўрада. Высокапастаўленыя чыноўнікі нават наведалі сям'ю.

Цяпер сёстры збіраюцца працаваць у цырульні і далей. Па іх словах, кліенты былі кранутыя высакароднай мэтай падманшчыц.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.