Вы тут

Лянівая эканоміка


Імкліва развіваецца ў Кітаі.


Цяпер па ўсім Кітаі даволі папулярнымі з'яўляюцца дастаўка ежы на дом, куплі тавараў праз інтэрнэт і паслугі O2O, гэтыя віды паслуг не толькі далі выгоды жыхарам ў хуткім гарадскім жыцці, але і спрыялі імкліваму развіццю "лянівай эканомікі", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Галоўная ў Кітаі платформа па электроннага гандлі Taobao апублікавала дадзеныя па спажыванні ў "лянівай эканоміцы".  Згодна з прадастаўленымі дадзенымі, у 2018 годзе кітайцы выдаткавалі 16 млрд. юаняў на куплю тавараў і паслуг анлайн, што на 70% больш у параўнанні з 2017 годам.  Прадстаўнікі, народжаныя пасля 1995 года, "самыя лянівыя", іх доля спажывання вырасла на 82% у параўнанні з 2017 годам.

Пад так званай "лянівай эканомікай" маецца на ўвазе спажывецкі попыт новага тыпу, яна зарадзілася дзякуючы жаданню людзей зэканоміць час і сілы і іх імкненню да выгоды.  Услед за паскарэннем жыццёвага рытму, людзі больш часу прысвячаюць працы, паездкам з дома ў офіс і назад і грамадскае жыццё.  яны не хочуць расходаваць свой час на пакупкі ў крамах, гатаваць ежу і прыбірацца, у такіх умовах зарадзілася "лянівая эканоміка".

Дзяўчына па прозвішчы Го, якая працуе ў адной кампаніі па фінансавых кансультацыям, лічыць, што ў сучасным грамадстве "лянівыя людзі", хутчэй за ўсё, адукаваныя, працавітыя і з высокім прыбыткам.  Паколькі ім неабходна канцэнтравацца на кар'еры і прафесіі, яны аддаюць перавагу эфектыўна выкарыстоўваць свой вольны час, павышаць яго функцыянальнасць.  Іх "лянівы попыт" спрыяе падзелу працы ў грамадстве, развівае новую мадэль эканамічнага росту.

Паводле прагнозаў такіх структур па рынкавых даследаваннях, як iResearch і Analysis International, мяркуецца, што летась маштаб рынку паслуг O2O ў Кітаі перавысіў 600 млрд. юаняў.  Нельга адмаўляць, што "лянівая эканоміка" стала рэвалюцыяй у спажыванні. Яна імкліва расце, паколькі задавальняе разнастайны спажывецкі попыт людзей.  На думку спецыялістаў, следам за ростам спажывання аб'ём "лянівай эканомікі" будзе павялічвацца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.