Вы тут

Экс-начальнік ГУСР Мінгарвыканкама асуджаны да 14 гадоў калоніі


Былы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргей Барысевіч за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджаны да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае БЕЛТА.


Памер прысуду па гэтай справе склаў 429 старонак, суддзя зачытала толькі рэзалютыўную частку.

Пракурор 30 студзеня запрасіў для Сяргея Барысевіча 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем на пяць гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Сяргей Барысевіч быў затрыманы ў красавіку 2017 года. Тады КДБ выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасць групы службовых асобаў на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Фігуранты абвінавачваліся у тым ліку ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў прыватных кампаній за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дагавораў (закупкi па завышаных цэнах) з падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Акрамя Сяргея Барысевіча, перад судом у ліпені 2018 года паўсталі яшчэ 12 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.