Вы тут

Затрыманы экс-міністр Расіі, выхадзец з Беларусі Міхаіл Абызаў


Былому міністру па пытаннях адкрытага ўрада Расіі Міхаілу Абызаву прад'явілі абвінавачванні. Пра гэта lenta.ru паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Святлана Пятрэнка.


Фота tvc.ru

Яна ўдакладніла, што яму інкрымінуецца стварэнне злачыннай супольнасці з выкарыстаннем службовага становішча, а таксама махлярства ў асабліва буйным памеры. Абызаў затрыманы, у бліжэйшы час будзе вырашацца пытанне аб меры стрымання.

Міхаіл Абызаў быў затрыманы супрацоўнікамі Федэральнай службы бяспекі 26 сакавіка. Па дадзеных следства, з красавіка 2011 года па лістапад 2014 года ён, з'яўляючыся бенефіцыярным уладальнікам шэрагу афшорных камерцыйных арганізацый, стварыў і ўзначаліў арганізаваную злачынную супольнасць, якая ў выніку злачынных дзеянняў выкрала чатыры мільярды рублёў.

Пазней стала вядома, што экс-міністра для затрымання выманілі ў Расію пад падставай святкавання дня нараджэння аднаго з былых калег.


Міхаіл Абызаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску, аднак перабраўся ў Маскву ў 1989 годзе, дзе паступіў спецыяльную фізіка-матэматычную школу пры МДУ.

У 1990-х ён пачаў займацца ў Расіі бізнесам у паліўна-энергетычнай сферы. У 1998-м увайшоў у раду дырэктараў ААТ «Навасібірскэнерга», а ў 1999-м стаў намеснікам старшыні праўлення РАТ «ЕЭС Расіі».

З мая 2012 года ён уваходзіў у склад расійскага Кабміна - працаваў у якасці міністра, адказнага за арганізацыю работы камісіі па каардынацыі дзейнасці «Адкрытага ўрада», праз шэсць гадоў пайшоў з дадзенай пасады ў сувязі з яе скасаваннем.

Вядома, што 46-гадовы экс-міністр пакінуў Расію ў мінулым годзе і ў апошні час пражываў у італьянскай Таскане.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.