Вы тут

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў поўнасцю зняты


Міністэрства лясной гаспадаркі інфармуе грамадзян аб стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі ў лясным фондзе.


Так, па стане на 10 мая на большай частцы краіны ўстанавіўся I клас пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я (поўная негарымасць). У перыяд з 28 красавіка па 10 мая ў лясным фондзе Мінлясгаса не было зарэгістравана ніводнага выпадку ўзгарання. У сувязі з гэтым міністэрства ініцыюе поўнае зняцце забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. Нагадаем, прыняцце адпаведных рашэнняў ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя органы.

Актуальную інфармацыю аб увядзенні і зняцці забаронаў на наведванне лясоў у аператыўным рэжыме можна паглядзець на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле інфармацыі ДУ “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя”, з 25 красавіка на большай частцы краіны ўстанавіўся IV клас пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я (высокая гарымасць).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.