Вы тут

БЧ і Беларускае таварыства глухіх арганізавалі канал сувязі для пасажыраў


У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Беларуская чыгунка сумесна з ГА “Беларускае таварыства глухіх” арганізавалі новы канал сувязі праз прыкладанне Skype.


Каб пасажыру з парушэннем слыху атрымаць неабходную інфармацыю або дапамогу па аказанні паслуг чыгуначнага транспарту, яму трэба, выкарыстоўваючы прыкладанне Skype па спасылках, размешчаных на афіцыйным сайце БЧ www.rw.by ў раздзеле “105 Кантакт-цэнтр”, звязацца на мове жэстаў са спецыялістам Беларускага таварыства глухіх. У сваю чаргу інфармацыю спецыялісту Беларускага таварыства глухіх, якая зацікавіла кліента, у анлайн рэжыме паведамляе аператар Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Праведзеная работа скіравана на павышэнне даступнасці чыгуначнага транспарту для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і з'яўляецца працягам функцыяналу адзінага тэлефоннага нумара падтрымкі пасажыраў “151”, паведамілі ўпрэс-службе магістралі.

Нагадаем, што з дапамогай тэлефоннага нумара “151” ажыццяўляецца інфармацыйная падтрымка дыстанцыйных каналаў продажаў праязных дакументаў (праз інтэрнэт), сітуацыйная дапамогу асобам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама дапамога ва ўрэгуляванні нестандартных сітуацый пры атрыманні пасажырамі паслуг чыгуначнага транспарту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.