Вы тут

Лідзія Ярмошына прапанавала выбіраць мэраў гарадоў


У Беларусі трэба абіраць кіраўнікоў сельскіх і пасялковых выканаўчых органаў, а затым, калі гэта спрацуе, пераходзіць да выбараў кіраўнікоў раёнаў і мэраў гарадоў, лічыць кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Такую заяву яна зрабіла ў ток-шоў «У абстаноўцы свету» на тэлеканале СТБ.


- Калі казаць пра выканаўчую уладу, то куды яе ўжо ўмацоўваць. Мы гаворым пра прадстаўнічую уладу. Тым не менш, я лічу, што нам трэба пераходзіць на больш канкрэтнае мясцовае самакіраванне на ўзроўні сельскага і пасялковага ўзроўню. То бок, на ўзроўні Саветаў пярвічнага ўзроўню. Таму я даўно выступаю за тое, каб сельскія і пасялковыя саветы, як органы (я не кажу аб адміністрацыйных тэрытарыяльных адзінках) былі скасаваныя.

І каб мы не абіралі сельскіх і пасялковых дэпутатаў, у якіх мінімум паўнамоцтваў - гэта чыста дэкаратыўныя органы, а мы абіралі кіраўнікоў мясцовых вось гэтых вось органаў, кіраўнікоў мясцовых сельскіх адміністрацый. Будзе злучана адначасова і прадстаўнічая, і выканаўчая ўлада злучаная. Таму што вяскоўцаў, калі яны ўдзельнічаюць на выбарах, цікавіць толькі адно: хто будзе старшынёй сельскага савета? Так давайце вось гэтага старшыню будзем абіраць непасрэдна самімі вяскоўцамі. Праўда? А ці не дэпутатамі потым. Таму што ён абіраецца ўсё роўна, ён усё роўна сумяшчае і прадстаўнічую, і выканаўчую ўладу. Але яго фармальна выбіраюць потым дэпутаты сельскага савета.

Але, сапраўды, пакуль не зменіцца Канстытуцыя, мы не можам унесці змены ў мясцовае самакіраванне на такім узроўні. Давайце паглядзім, як яно пойдзе. Калі гэта добра спрацуе на гэтым узроўні, можа быць, мы потым пяройдзем і на ўзровень раёна, на ўзровень горада. І ў нас пачнуцца, будуць, сапраўды, абіраныя мэры гарадоў. Чаму б і не? Але, усё-такі, гэта, каб не рызыкаваць, трэба паглядзець, як гэта спрацуе ўнізе. Паверце, гэта будзе выклікаць вельмі вялікую цікавасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.