Вы тут

Аляксандр Лукашэнка 28-29 мая зробіць рабочы візіт у Казахстан


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 мая зробіць рабочы візіт у Рэспубліку Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Мерапрыемства пройдзе ў Нур-Султане ў вузкім і пашыраным складах. З улікам юбілейнай даты - пяцігоддзя Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе - кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць вынікі развіцця саюза і вызначаць далейшыя перспектывы сумеснай работы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі, якаснай рэалізацыі ўжо існуючых дамоўленасцей.

Акрамя таго, на саміт вынесены пытанні, якія датычацца пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ЕАЭС, фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза, узаемадзеяння ў мытнай сферы, асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі на 2019-2020 гады, ходу рэалізацыі лічбавага парадку дня, стварэння Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС, і шэраг іншых.

Па выніках пасяджэння плануецца прыняцце адпаведных міжнародных дакументаў.

Акрамя ўдзелу ў саміце, праграмай візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.