Першы раз мне давялося пабачыць, як каталікі ў адным з куточкаў Беларусі праводзяць дзень Святой Тройцы. Свята адбывалася на могілках у Чашніцкім раёне каля вёскі Чорная Лаза. Як і калісьці, па дарозе на клады людзі ідуць да крыніцы Добрая вада, якая дапамагае ад хвароб вачэй. Мясцовыя так і кажуць: «Тройцу будзем спраўляць побач з Добрай вадой у Чорнай Лазе».
Жыхары Лепельскага, Барысаўскага і Чашніцкага раёнаў у гэты Траецкі дзень спяшаюцца на лясную могілкавую гару, якая месціцца на дарозе з Латыгалічаў у Лепель. Тут мне сустрэліся людзі вёсак Замошша, Сівы Камень, Студзёнка Першая і Другая, Уцеха, Сялец, Глыбочыца, Цярэшкі, Жартайка, Клетнае, Чорная Лаза, Латыгалічы. Выхадцы з гэтага так званага «каталіцкага куста» прыехалі таксама з Мінска, Полацка, Барысава, Лепеля. наведалі родныя мясціны цяперашнія жыхары Латвіі і Эстоніі. Часы мяняюцца, але добрая традыцыя застаецца і збірае землякоў з усяго свету.
— Вельмі радуюся, калі пабываю на могілках сваіх продкаў, калі сустрэну тут сваіх аднавяскоўцаў, былых аднакласнікаў, сяброў, маё сэрца перапаўняецца станоўчымі эмоцыямі, — кажа былы жыхар вёскі Замошша Анатоль Галубец.
Пра сваю фамільную гісторыю, кінуўшы некалькі манет у крыніцу, мне распавяла жыхарка Барысава Галіна Крупеніч.
— Гэтую крыніцу яшчэ ў другой палове дзевятнаццатага стагоддзя ўпарадкаваў мой прапрадзед — мясцовы муляр, ён збіраў і ўкладваў камяні вакол вады, рабіў прыступкі — усё гэта засталося і па сёння.
На паўднёвым ускрайку могілак захаваліся каменныя крыжы і пахавальня: гэта пачатак пантэона памяці і легенда, бо ніхто не ведае, хто ляжыць пад тымі крыжамі.
Цікава: усе лічаць, што менавіта іх продкі знайшлі Добрую Ваду і заснавалі могілкі.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.