Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна праходзіць на тэрыторыі дзяржаўнай рэзідэнцыі «Заслаўе», паведамляе БЕЛТА.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў прайшла ў нефармальнай абстаноўцы. Цікавы факт, што месцам яе правядзення выбрана альтанка на тэрыторыі рэзідэнцыі, якая была падораная Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.
Аляксандр Лукашэнка падарыў Уладзіміру Пуціну сувеніры II Еўрапейскіх гульняў — пано з моранага дуба з замацаванымі на ім медальёнамі, якія сімвалізуюць 15 відаў спорту, прадстаўленых на форуме, эксклюзіўны набор шакаладу і талісман гульняў лісяня Лёсіка. Яшчэ адзін падарунак — фігурка, якая паказвае двух дзюдаістаў. Як вядома, расійскі лідар захапляецца гэтым відам спорту.
Плануецца, што Уладзімір Пуцін сёння разам з іншымі высокімі гасцямі на стадыёне «Дынама» наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Раней днём ён наведаў адзін з фінальных паядынкаў па боксе ў палацы спорту «Уручча», а таксама назіраў за перыпетыямі барацьбы на гімнастычным памосце ў «Мінск-Арэне».
Аб’ём беларуска-расійскага гандлю таварамі у 2018 годзе склаў $ 35,5 млрд (109,4% да ўзроўню 2017 году), экспарт — $ 12,9 млрд, імпарт — $ 22,6 млрд. Тавараабарот у студзені-красавіку 2019 года быў роўны $ 11,1 млрд. у студзені-сакавіку 2019 года на долю Расіі прыпадала $1,2 млрд, або 40,9% ад агульнага аб’ёму прыцягнутых у Беларусь замежных інвестыцый.
Эканамічныя адносіны падтрымліваюцца з 80 расійскімі рэгіёнамі, у тым ліку з 70 — на аснове міжурадавых пагадненняў аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве.
Да сустрэчы лідараў Беларусі і Расіі таксама далучыўся кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.