Вы тут

Унікальны лазерны пінцэт укараняецца ў навучальны працэс у БДУ


Упершыню студэнты БДУ змогуць праводзіць навуковыя даследаванні з дапамогай аптычнага пінцэта на аснове лазера. Гэта стала магчымым дзякуючы распрацаванаму на фізічным факультэце ўніверсітэта навукова-навучальнаму комплексу па аптычнаму  маніпуляванню мікрааб'ектамі. Кіраўніком праекта выступіў загадчык кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі Аляксей Тоўсцік.


На дадзены момант БДУ з'яўляецца адзінай ВНУ ў краіне, дзе ўнікальную  прыладу ўкаранілі ў навучальны працэс. Лазерны інструмент дазволіць удасканальваць тэарэтычныя веды і развіваць у студэнтыў практычныя навыкі ў галіне оптыкі, лазернай фізікі і нанафатоніцы, фізікі нанаматэрыялаў і нанатэхналогій, біяфізікі і біятэхналогій.

Аптычны прыбор дазваляе маніпуляваць мікрааб'ектамі, захопліваць і перамяшчаць іх з дапамогай лазерных пучкоў, вымяраць сілу захопу мікрачасціц для светлавых палёў рознай структуры, палярызацыі і інтэнсіўнасці. З дапамогай створанага лазернага пінцэта можна вывучыць прынцып працы аптычных пастак, якія здольныя ўтрымліваць мікрааб'екты на працяглы час. Найбольш запатрабаваныя аптычныя пасткі ў біяінжынерыі і нанатэхналогіях, мікра- і нанамеханіцы, мікрахірургіі.

Выкарыстанне аптычнага пінцэта пры выкананні лабараторных і курсавых работ цалкам бяспечнае. Спецыяльна створаная канструкцыя забяспечвае абарону студэнтаў ад лазернага выпраменьвання.

Лазерны пінцэт, распрацаваны ў БДУ, выкананы на аснове тэхналогіі амерыканскага навукоўца Артура Эшкіна, які атрымаў Нобелеўскую прэмію у 2018 годзе за вынаходства аптычнай прылады.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.