Вы тут

Сямашка: Пытанне кампенсацыі падатковага манеўру трэба вырашаць, а не звязваць з паглыбленнем інтэграцыі


Пытанне кампенсацыі Беларусі страт ад падатковага манеўру ў Расіі ў нафтавай сферы трэба вырашаць, а не звязваць з пытаннем паглыблення інтэграцыі паміж краінамі. Пра гэта заявіў сёння журналістам пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, паведамляе БЕЛТА.


Уладзімір Сямашка адзначыў, што ў перамовах па кампенсацыі Беларусі страт ад падатковага манеўру ў Расіі бакі знайшлі паразуменне, аднак расійскія партнёры заяўляюць, што канчаткова разабрацца з гэтай праблемай і прыняць неабходныя рашэнні можна будзе толькі пасля вырашэння пытання аб паглыбленні інтэграцыі.

"Я лічу, што нельга звязваць адны рэчы з іншымі, таму што тое, што наспела ў рамках іншых пагадненняў, іншых дамоўленасцей, трэба вырашаць, і даўно трэба было вырашаць - ужо з 31 студзеня гэтага года", - заявіў пасол.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.