Вы тут

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве


Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.


Фота БЕЛТА

У VІ Форуме рэгіёнаў удзельнічалі вялікія групы, якія прадстаўлялі інтарэсы ўрадаў. У цэнтры іх увагі знаходзіліся пытанні, якія датычацца ў першую чаргу «напаўнення саюзнага дагавора праз абноўленую актуалізаваную праграму дзеянняў». Спікер верхняй палаты беларускага парламента на сустрэчы са сваёй расійскай калегай адзначыў, што адпаведныя рабочыя групы фактычна зблізілі шмат у чым пазіцыі.

Абноўленую праграму дзеянняў Міхаіл Мясніковіч ахарактарызаваў як сучасны дакумент. «Рэалізаваць яго без удзелу парламентарыяў будзе дастаткова складана, таму што чырвонай ніткай праходзяць пытанні, звязаныя з уніфікацыяй і гарманізацыяй заканадаўстваў дзвюх краін», — лічыць старшыня Савета Рэспублікі. Збліжэнне заканадаўстваў неабходнае, каб здымаць існуючыя бар'еры і не дапускаць іх стварэння ў далейшым, дадаў ён.

У сваю чаргу, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка адзначыла, што рэалізацыю дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы важна напаўняць актуальнымі праектамі.

Яна звярнула ўвагу на тое, што сёлета адзначаецца 20-годдзе з моманту падпісання саюзнага дагавора — гэта добры час для асэнсавання пройдзенага шляху. Паводле яе слоў, важна прадумаць, як напоўніць дакумент новым зместам, праектамі, якія адлюстроўваюць рэаліі, каб дагавор адпавядаў новым выклікам і магчымасцям.

Яна дадала, што аналіз зробленага за 20 гадоў існавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі паказвае: для паглыблення вытворчай эканамічнай кааперацыі, эканамічнага супрацоўніцтва патрэбны і сінхранізаваныя крокі па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі. Гаворка ў нейкай меры ідзе аб яго ўніфікацыі, каб бізнес ведаў агульныя правілы гульні і разам з парламентарыямі здымаў існуючыя перашкоды, растлумачыла спікер. «У гэтым сэнсе заканадаўцы могуць унесці свой важкі ўнёсак», — упэўнена Валянціна Мацвіенка.

Тон двухбаковым адносінам задаюць кіраўнікі дзяржаў, яны вызначаюць парадак развіцця інтэграцыйных працэсаў, падкрэсліла спікер. Яна адзначыла, што праблемы, якія ўзнікаюць, вырашаюцца ў рабочым парадку. Вялікую ролю ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва адыгрываюць рэгіёны.

Кіраўнікі верхніх палат парламентаў абмеркавалі парадак дня Форуму рэгіёнаў, які сёлета ў значнай ступені прысвечаны маладзёжнай палітыцы. Беларускі спікер звярнуў увагу, што праект выніковага дакумента атрымліваецца вельмі канкрэтны. Ён назваў яго няпростым у рэалізацыі, які патрабуе дадатковых намаганняў.

Міхаіл Мясніковіч і Валянціна Мацвіенка сышліся ў меркаванні, што форумы рэгіёнаў набылі сістэмны характар і такі фармат работы дысцыплінуе, патрабуе пастаяннага пошуку новых падыходаў і ідэй. Па традыцыі ў мерапрыемстве бяруць удзел прэзідэнты Беларусі і Расіі, што вельмі ганарова і адказна.

Зараз кантакты з рэгіёнамі Беларусі наладзілі 80 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Расійскі спікер пазітыўна ацаніла вынікі супрацоўніцтва: з'яўляюцца новыя сумесныя праекты, пашыраецца вытворчая кааперацыя.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.