Вы тут

Шаўкат Мірзіёеў прыляцеў з афіцыйным візітам у Мінск


Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БЕЛТА.


Ля трапа самалёта кіраўніка краіны сустракалі прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як паведамляла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі, 1 жніўня Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў правядуць афіцыйныя перамовы ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнты абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, акцэнт будзе зроблены на ўмацаванне эканамічных адносін. Бакі разгледзяць перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, транспартнай сферы і IT-сектары.

"Асаблівая ўвага будзе нададзена наладжванню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, паглыбленню вытворчай кааперацыі і забеспячэнню спрыяльных умоў для ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі. Акрамя таго, лідары Беларусі і Узбекістана абмяркуюць палітычны парадак дня, сітуацыю ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым", - адзначылі ў прэс- службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў плануюць разам наведаць выставу нацыянальнай прадукцыі Узбекістана, якая ў гэтыя дні праходзіць у беларускай сталіцы. Праграма візіту Шаўката Мірзіёева таксама прадугледжвае наведванне Парку высокіх тэхналогій.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.