Вы тут

Этап Кубка свету па канькабежным спорце пройдзе 15-17 лістапада ў Мінску


Этап Кубка свету па канькабежным спорце пройдзе 15-17 лістапада ў Мінску, паведаміла БЕЛТА прэс-аташэ спаборніцтваў Наталля Алёхіна.


Чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, шматразовыя чэмпіёны свету паспаборнічаюць за медалі на лядовым авале канькабежнага стадыёна "Мінск-Арэны".

На кароткай дыстанцыі чакаецца супрацьстаянне расіяніна Паўла Куліжнікава і японца Тацуа Сінама. У сакавіку бягучага года японец пабіў сусветны рэкорд, які належаў Паўлу Куліжнікаву. Аднак японцу ўдалося пабыць у новым статусе зусім нядоўга - праз некалькі хвілін расіянін вярнуў сабе званне рэкардсмена свету.

У Мінску таксама паспаборнічаюць шматразовая чэмпіёнка свету Брытані Боу (ЗША) і адна з самых тытулаваных спартсменак планеты, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка Ірэн Вюст (Нідэрланды).

У складзе беларускай зборнай выступяць лідары каманды Марына Зуева, Ігнат Галавацюк і Віталь Міхайлаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.