Вы тут

Магчымасці камп’ютарнага аналізу даных абмяркуюць на форуме ў БДУ


Больш як 120 вучоных з 19 краін прымуць удзел у XII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Камп'ютарны аналіз даных і мадэляванне”.


Канферэнцыя стартуе 19 верасня ў БДУ (вул. Бабруйская, 5а). У яе праграму ўключаны каля 70 дакладаў навукоўцаў з Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Індыі, Італіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Расіі, ЗША, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі. Рабочай мовай канферэнцыі з'яўляецца англійская.

Акцэнт будзе зроблены на распрацоўку новых камп’ютарных метадаў і праграм у галіне эканомікі, банкаўскай дзейнасці, медыцыны, тэхнікі, генетыкі, абароны інфармацыі. Напрыклад, з дапамогай статыстычных методык навукоўцамі БДУ быў распрацаваны шэраг інструментаў для клінік Беларусі, якія дазваляюць праводзіць дыягностыку злаякасных новаўтварэнняў на аснове біяхімічных паказчыкаў крыві. Таксама распрацоўкі БДУ прымяняюцца для аналізу даных, ацэнкі і прагназавання крэдытаздольнасці беларускай эканомікі і фінансавай стабільнасці банкаўскага сектара.

Арганізатарамі форуму выступілі БДУ, Венскі ўніверсітэт тэхналогій пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных навуковых даследаванняў, навукова-тэхналагічнай асацыяцыі “Інфапарк”, кампаніі “Ітранзішэн” і БСБ- Банка.

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Камп’ютарны аналіз дадзеных і мадэляванне” (ComputerDataAnalysis and Modeling) праводзіцца з 1988 года раз у тры гады. Гэта найбуйнейшы форум на постсавецкай прасторы, накіраваны на абмен навуковымі дасягненнямі ў галіне тэорыі і камп’.ютарных метадаў аналізу дадзеных, статыстычнага мадэлявання і праграмнага забеспячэння. Ён уваходзіць у Пералік канферэнцый Міжнароднага інстытута матэматычнай статыстыкі (International Institute of MathematicalStatistics).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«А жанчына так і не прыйшла...», Заяц на чацвярых, Асаблівасці нацыянальнага палявання.

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.