Вы тут

Ад Атлантыкі да Беларусі


Сярод удзельнікаў міжнароднага круглага стала “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”, які прайшоў у Жыровічах, на Слонімшчыне, быў і славуты польскі падарожнік, пісьменнік, журналіст Яцэк Палкевіч


Фота Кастуся Дробава

Вядомасць вандроўніку ў розных краінах найперш надало яго 44-дзённае падарожжа на лодцы праз Атлантычны акіян у 1975 годзе. Яцэк Палкевіч не аднойчы падарожнічаў па пустынях і тундры. Пісьменнік пабываў у самых экзатычных куточках нашай планеты Зямля. Пра гэта ён расказаў чытачам на старонках сваіх кніг, у многіх публікацыях у газетах і часопісах, у тым ліку — у рознай расійскай перыёдыцы. Знакаміты паляк стварыў уласную міжнародную “Школу выжывання”. Менавіта яго запрашалі як трэнера для фізічнай загартоўкі савецкіх і расійскіх касманаўтаў. Досвед легендарнага вандроўніка, чалавека, які здолеў выжыць у розных экстрэмальных сітуацыях, надзіва каштоўны.

Акрамя сустрэч і знаёмстваў у Слоніме, Жыровічах, Яцэк Палкевіч пабываў на сядзібе пісьменніка Валерыя Казакова ў Карэліцкім раёне, правёў сустрэчу са студэнтамі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. А яшчэ выступіў на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Таксама ў мінскай кнігарні “Светач” Яцэк Палкевіч правёў прэзентацыю сваіх кніг, якія расказваюць пра адкрыцці, зробленыя польскім падарожнікам у розных краінах свету.

Мікола Берлеж

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.