Вы тут

Бясплатныя кансультацыі для шматдзетных маці пройдуць 11 кастрычніка ў Мінюсце


У Міністэрстве юстыцыі пры ўдзеле Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты 11 кастрычніка пройдзе традыцыйная акцыя па бясплатнай юрыдычнай кансультацыі шматдзетных маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар Мінюста Вольга Шыбко.


Прыём правядуць супрацоўнікі Мінюста, адвакаты, натарыусы і судовыя выканаўцы. Спектр пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў юстыцыі, шырокі і звязаны з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў, дзейнасцю натарыусаў і работнікаў органаў загса, адвакатаў, якія ажыццяўляюць юрыдычную дапамогу. Можна будзе атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з жыллёвым заканадаўствам, рэгуляваннем шлюбна-сямейных адносін. Акцыя пройдзе з 11.00 да 13.00 па адрасе г.Мінск, ул.Калектарная, 10.

Акрамя гэтага, для ўсіх мам, якія звярнуліся па прававую дапамогу, арганізуюць арт-прастору з выставай лепшых фота і творчых работ пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Слова, першае ў жыцці ...".

Аналагічныя акцыі правядуць галоўныя ўпраўленні юстыцыі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У прыватнасці, 11 кастрычніка ў Гомелі шматдзетных маці бясплатна пракансультуюць з 17.00 да 19.00 у публічным цэнтры прававой інфармацыі пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна (пл.Перамогі, 2а), у Магілёве - з 11.00 да 13.00 па адрасе вул. Першамайская, 71, каб. №539. У Мінску акцыя пройдзе 14 кастрычніка з 10.00 да 13.00 ва ўпраўленні рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама па адрасе пр.Пушкіна, 42, а ў Брэсце ў гэты дзень з 14.00 да 16.00 шматдзетныя і адзінокія маці могуць атрымаць бясплатныя кансультацыі па адрасе вул.Міцкевіча , 3.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.