А ў 2021-м узначаліць гэту арганізацыю, аб чым паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Гэтымі днямі ў Ашгабаце (Туркменістан) праходзіць Савет кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Учора падчас Савета міністраў замежных спраў Садружнасці кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей выказаў пазіцыю нашай краіны ў сферы рэгіянальнай бяспекі.
Ён адзначыў, што прыярытэтнай тэмай сёння з'яўляецца забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі краін СНД.
«Вы бачыце, якія прэтэнзіі вылучаюцца ў дачыненні адно аднаго шэрагам дзяржаў, — перадае словы Уладзіміра Макея БелТА. — Мы з'яўляемся сведкамі хакерскіх нападаў супраць не толькі пэўных устаноў, але і цэлых краін. Таму гэтая тэма будзе абмяркоўвацца і на пасяджэнні СМЗС, і на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў. І Беларусі ёсць пра што праінфармаваць калег. У нас прынята адпаведная канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, існуе шэраг ініцыятыў, накіраваных на ўдасканаленне гэтай дзейнасці».
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.