Вы тут

Афіцыянт з Гродна на ўкрадзеныя грошы весела пагуляў у Маскве


З сейфа ў офісе аднаго з прыватных прадпрыемстваў у Гродне невядомы скраў больш за 12000 рублёў. Запорныя прылады ўваходных дзвярэй і самога сейфа не былі пашкоджаны. Менавіта з гэтай прычыны праваахоўнікамі была вылучана асноўная версія — у зламысніка былі ключы.


Фота unsplash.com мае ілюстрацыйны характар

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, неўзабаве асноўныя падазроны ўпалі на маладога чалавека, які працаваў афіцыянтам у гэтым прадпрыемстве. Аказалася, што ён ведаў, дзе ляжыць ключ ад дзвярэй офіса (той неабачліва быў пакінуты ў агульнадаступным месцы), непрыкметна яго ўзяў, трапіў у памяшканне і пасля крадзяжу вярнуў на месца. Сейф зламысніку атрымалася адкрыць зноў жа бесклапотна пакінутым у шуфлядцы стала ключом, з якім былі зробленыя аналагічныя маніпуляцыі.

Як толькі малады чалавек абзавёўся грашыма (ён ведаў, што там іх павінна быць дастатковая колькасць — вечарам у рэстаране было вяселле), то адразу ж выклікаў таксі і адправіўся ў Мінск. Адтуль, змяніўшы перавозчыка, паехаў у Маскву. Выкрадзеных сродкаў хапіла на некалькі дзён актыўнага адпачынку і набыццё дарагога мабільнага тэлефона.

Вяртаўся дадому хлопец ужо на маршрутцы. На ўездзе ў Гродна яго затрымалі — у аператыўнікаў ужо была інфармацыя аб яго дачычнасці да здзяйснення крадзяжу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.