Вы тут

23-е месца ў рэйтынгу са 162 дзяржаў


Беларусь з'яўляецца лідарам у рэгіёне па арганізацыі работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Пра гэта заявіла журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна. Яна ўзяла ўдзел у Нацыянальных кансультацыях наконт прыярытэтаў Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на 2021—2025 гады. Мерапрыемства праходзіць з 23 да 25 кастрычніка ў Мінску.


«Паводле ацэнкі сусветных экспертаў, Беларусь з'яўляецца лідарам у рэгіёне па арганізацыі работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Паводле Індэкса ўстойлівага развіцця краін, мы займаем 23-е месца ў рэйтынгу сярод 162 дзяржаў. Гэта вельмі высокая пазіцыя, — адзначыла Мар'яна Шчоткіна. — Таму для нас вельмі важна, каб былі спалучаныя краінавая праграма і нашы нацыянальныя дакументы. Сёння мы зробім акцэнт у тым ліку на рэалізацыі краінавай праграмы, якая разлічана да 2020 года. Там ёсць чатыры асноўныя кірункі — дзяржкіраванне, эканоміка, экалогія і развіццё чалавечага патэнцыялу, што з'яўляецца прыярытэтамі развіцця нашай дзяржавы».

Двухдзённыя кансультацыі дазволяць абмеркаваць прапановы, якія лягуць у аснову краінавай праграмы да 2025 года. «Дарэчы, Беларусь уваходзіць у 30 дзяржаў свету, якія ўжо распачалі такое абмеркаванне. Мы хочам прапанаваць, каб пры дасягненні Мэт устойлівага развіцця, пры фарміраванні наступнай краінавай праграмы яе змястоўная частка грунтавалася перадусім на нацыянальных інтарэсах Беларусі. А для гэтага важна, каб былі скарэляваны інтарэсы дзяржкіравання, грамадзянскай супольнасці і прыватнага бізнесу», — адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Нацыянальныя кансультацыі наконт прыярытэтаў Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на 2021—2025 гады ўпершыню праводзяцца з шырокім удзелам партнёраў ААН, такіх як прадстаўнікі ўрада, парламента, арганізацый грамадзянскай супольнасці і бізнесу. Кансультацыі з'яўляюцца працягам дзейнасці арганізацый сістэмы ААН у Беларусі па аказанні дапамогі ў рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця.

Паводле БелТА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Высокі попыт дыктуе цэны

Высокі попыт дыктуе цэны

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі адзначаўся павышаны попыт на паслугі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый. 

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Калейдаскоп

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

У шаляў чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем.