Вы тут

Тры міліметры ў год


Павялічваецца ўзровень вады ў прыбярэжных акваторыях Кітая.


У перыяд з 1980 па 2018 гады ўзровень вады ў прыбярэжных марскіх акваторыі Кітая штогод павялічваўся ў сярэднім на 3,3 міліметра. Аб гэтым паведамілі ў Марскім інфармацыйным цэнтрам пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У дакуменце адзначаецца, што ў перыяд з 1960 па 2018 гг. назіраўся значны рост сярэдняй тэмпературы паверхні мора ў глабальным маштабе. А з 1993 па 2018 гг. узровень мора ў свеце ў сярэднім штогод падымаўся на 3,15 ± 0,3 мм, у 2018 годзе гэты паказчык дасягнуў максімуму.

З 1980 па 2018 гг. тэмпература паверхні мора ля берагоў Кітая павышалася на 0,23 ℃ кожныя 10 гадоў, у прыватнасці, на працягу чатырох гадоў (з 2015 па 2018 гг.) запар тэмпература трымалася высокай. Сярэдняя тэмпература ў прыбярэжных раёнах краіны ў сярэднім павышалася на 0,37 ℃ кожныя 10 гадоў.

У перыяд з 1980 па 2018 гг. узровень вады ў прыбярэжных раёнах мора ў сярэднім павышаўся на 3,3 мм у год, а летась падняўся на 48 мм вышэй за сярэдні паказчык 1993-2011 гг.
З 1980 па 2018 гг. таксама адзначалася тэндэнцыя скарачэння перыяду лёдаставу і змяншэння колькасці лёду ў Бахайскім заліве ў паўночна-заходняй частцы Жоўтага мора ля берагоў Кітая. Акрамя гэтага, у перыяд з 2000 па 2018 гг. у прыбярэжных раёнах Кітая сталі часцей узнікаць штормы, якія выклікаюць разбурэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.

Эканоміка

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё.

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.