Вы тут

Беларускія мытнікі ў выхадныя аформілі амаль на палову больш рэйсавых аўтобусаў


Беларускія мытнікі ў лістападаўскія выхадныя аформілі на 40% больш рэйсавых пасажырскіх аўтобусаў, чым за аналагічны перыяд мінулага тыдня, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.


"Колькасць рэйсавых аўтобусаў перавысіла 4 тыс., у кожным ехала 40-50 пасажыраў. Найбольшая колькасць падарожнікаў у гэтыя выхадныя перасякала беларуска-ўкраінскую і беларуска-польскую мяжы. У пункце пропуску "Новая Гута" ў пікавыя нагрузкі за суткі супрацоўнікі афармлялі да 150 аўтобусаў, у пункце пропуску "Брэст" 10 лістапада такая лічба і зусім дасягнула 220", - адзначылі ў ДМК.

Істотна ўзрос і паток легкавых аўтамабіляў. За пяць дзён мінулага тыдня (з серады па нядзелю) іх колькасць дасягнула 88 тыс., у той час як за аналагічны перыяд папярэдняга - каля 73 тыс.

Прэв'ю: customs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!