Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 0,5 працэнта


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2019 года ў параўнанні з вераснем 2019-га склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2018-га - 103,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, на якія ўплываюць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у кастрычніку ў параўнанні з вераснем 2019-га склаў 100,2 працэнта, са снежнем 2018-га - 103,3 працэнта.

Харчовыя тавары ў кастрычніку падаражэлі на 1 працэнт у параўнанні з вераснем 2019-га і на 3,2 працэнта - у параўнанні са снежнем 2018-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3 працэнта ў параўнанні з вераснем 2019-га і на 3,5 працэнта - у параўнанні са снежнем 2018-га.

Паслугі ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем бягучага года падаражэлі на 0,1 працэнта, у параўнанні са снежнем 2018-га - на 5,8 працэнта.

Прэв'ю: mk-turkey.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.