Вы тут

На Нямізе гарэў аўтамабіль "Фольксваген"


Учора, 12 лістапада ў 17:43 сталічным выратавальнікам паведамілі аб пажары на вуліцы Раманаўская Слабада. Па словах відавочцаў там гарэў аўтамабіль, паведамляюць на сайце МНС.


Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, адбывалася адкрытае гарэнне легкавога аўтамабіля Фольксваген Пасат 1992 г.в. На працягу трох хвілін пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі.

У выніку здарэння аўтамабіль атрымаў значныя пашкоджанні. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Прэв'ю: mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.