Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 99 маладым вучоным. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Стыпендыятамі сталі прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук. Сярод іх 8 дактароў навук, 60 кандыдатаў навук і 31 малады вучоны без ступені.
Дасягненні стыпендыятаў маюць навуковую значнасць, атрыманыя вынікі выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і практычнай дзейнасці профільных арганізацый эканомікі або сацыяльнай сферы Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.
Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай навуковага пошуку і творчай ініцыятывы таленавітых маладых вучоных, развіцця і амаладжэння навуковага патэнцыялу краіны.
Прэв'ю: status-media.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».