Вы тут

Спартсмены Брэсцкай вобласці у 2019 годзе на міжнародных стартах заваявалі 51 медаль


Спартсмены Брэсцкай вобласці ў гэтым годзе на міжнародных спаборніцтвах заваявалі 51 медаль рознай вартасці, перадае БелТА.


Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс адзначыў, што гэты год з'яўляецца знакавым для паўднёва-заходняга рэгіёну. У тым ліку таму, што Брэст адзначыў сваё тысячагоддзе, вобласць - 80-годдзе. "У плеядзе добрых спраў, якія былі зробленыя, значны ўклад і нашых спартсменаў. На афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у гэтым годзе яны заваявалі 51 медаль, у тым ліку 16 залатых. Дзесяць спартсменаў атрымалі права на ўдзел у 2020 годзе на Алімпійскіх гульнях у Токіо. Пяць ліцэнзій заваяваныя ў лёгкай атлетыцы, дзве - у акадэмічным веславанні, па адной - у веславанні на байдарках і каноэ, кулявой стральбе і плаванні", - адзначыў старшыня аблвыканкама.

Уладальніцай адзінай алімпійскай ліцэнзіі ў плаванні з'яўляецца 16-гадовая Анастасія Шкурдай. На рахунку таленавітай брастаўчанкі нямала медалёў, нацыянальных і кантынентальных рэкордаў. На днях у родны горад яна вярнулася з золатам дарослага чэмпіянату Еўропы.

"Прыемна, што Насця ў такім узросце паказвае высокія вынікі, перамагае на дарослых спаборніцтвах. У яе бачны патэнцыял, які, натуральна, трэба развіваць. Упэўнены: з такім падыходам разам з трэнерам яна зможа дамагчыся значных вынікаў, - сказаў старшыня. - Сёння перамагаць на буйных міжнародных спаборніцтвах становіцца ўсё цяжэй. у многіх індывідуальных відах спартсмены дасягнулі мяжы чалавечых магчымасцяў, у тым ліку ў плаванні. Толькі фізічнага патэнцыялу і таленту ўжо недастаткова. Патрэбны сучасныя тэхналогіі ў трэніровачным і аднаўленчым працэсах, многіх іншых аспектах".

Прэв'ю: radio.bialystok.pl

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.