Вы тут

Павіншуйцеся праз «Звязду»!


«Апошнія лісткі ў календары... // Сыходзіць год — самотны і стары // Ніхто яго за фалды не трымае, // Навошта, калі новы наступае?..»


А на «стыку» іх — мусіць, сам бог загадаў! — прыпыніцца, азірнуцца назад: успомніць і найлепшае сваё, і найгоршае (калі тое было...), парадавацца набыткам, паплакаць, адзначыць змены — у сям'і, у вёсцы, у краіне, намеціць планы...

Але ж, кажуць, пра іх на ўсякі выпадак лепей не «распаўсюджвацца» (каб не сурочыць?), а вось расказаць аб перажытым... Гэта можна і нават трэба — хоць у вузкім коле самых набліжаных, сяброў ды сямейнікаў, хоць у досыць шырокім.

«Мой год», так па традыцыі будзе называцца адна са старонак апошняга сёлета нумара «Звязды». А таму калі ёсць што расказаць (а ёсць, безумоўна, у кожнага), то наперад, за справу!

Найлепшыя лісты, як заўжды, надрукуем, фотаздымкі (калі дашляце) таксама надрукуем і з удзячнасцю вернем...

Так што пішыце! І, вядома ж, выпісвайце — найстарэйшую, адзіную беларускамоўную... Каб чытаць — у роднай краіне, на роднай мове.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.