Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося адкрыццё фоавыстаўкі «Бачу Беларусь такой!» Уладзіслава Цыдзіка.
Велічная і грандыёзная, старажытная і юная, зялёная і блакітная — такою бачыцца Беларусь нераўнадушнаму фотамайстру.
Погляды фотааматара на нашу краіну зачаруюць гледача яе прыгажоцю і непаўторнасцю. Ён захоўвае Беларусь сапраўднай, той, якую большасць з нас ведаюць з маленства: знаёмай, роднай, блізкай.На здымках — унікальная прырода, старадаўняя і сучасная архітэктура, каларытныя беларускія твары.
Адкрыццё фотавыстаўкі, прысвечанай Году малой Радзімы, у НАН Беларусі мае асаблівае значэнне. Навукоўцы таксама вельмі актыўна спрычыніліся да вывучэння і папулярызацыі археалагічнай спадчыны рэгіёнаў Беларусі, яе моўнага багацця.
Фотавыстаўка працягнецца і ў пачатку новага года.
Ганна Занкавіч
Фота аўтара
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.