Вы тут

У Магілёве праходзіць выстаўка «Зімовыя сны старажытнага горада»


Выстаўка з такой назвай і больш як 250 работамі школьнікаў і навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі праходзіць у Магілёўскім эколага-біялагічным цэнтры для дзяцей і моладзі.


Вырабы, прысвечаныя навагоднім святам, можна будзе пабачыць у цэнтры да 11 студзеня. Казачныя гарады, хаткі для мышэй, калядныя вянкі, ёлкі — усё гэта зроблена з прыродных матэрыялаў. Шышкі, яловыя і ядлаўцовыя лапкі, ніці, кардон, нават грэцкія арэхі і зацукраваныя долькі апельсінаў... усё ішло ў работу.

Тут вам і цэлыя сядзібы з хатамі, з коміна якіх ідзе дым з мішуры, а на падворках Дзед Мароз са снегавіком; і двухпавярховікі, прыпарушаныя снегам з воўны; і падсвечнікі, убраныя расфарбаванымі шышкамі ды ядлоўцам. З чаго рабіліся святочныя ёлкі, увогуле не пераказаць — трэба бачыць. Тут і кветкі, і ніці, і тканіна, і пацеркі, і бразготкі, і ракавінкі...

Стваральнікам усёй гэтай прыгажосці ад шасці да сямнаццаці гадоў. Падзівіцца незвычайнымі вырабамі і фантазіяй умельцаў штодня прыязджаюць дзеткі са школьных лагераў. Удосталь нагледзеўшыся, яны і самі намагаюцца ствараць прыгажосць на майстар-класах, якія прапануюць супрацоўнікі цэнтра. Мала паглядзець на хараство, лепш да яго далучыцца, упэўнены тут.

Конкурс-выстаўка па прыкладным мастацтве (а ўсе вырабы ўдзельнічаюць яшчэ і ў гарадскім конкурсе з аднайменнай назвай) ладзіцца ў эколага-біялагічным цэнтры больш за 20 гадоў. І кожны раз палёт дзіцячай фантазіі стараюцца нічым не абмяжоўваць. Хоць вырабы і прадстаўлены ў некалькіх намінацыях, гэта, хутчэй, умоўнае дзяленне, бо штогод малыя здзіўляюць сваім крэатывам і выбарам матэрыялаў. Дзякуючы адсутнасці патрабаванняў да выканання твораў у пэўных тэхніках на свет з'яўляюцца сапраўдныя арыгінальныя і непаўторныя шэдэўры. Пасля завяршэння выстаўкі работы вернуцца ў школы, дзе вучацца іх аўтары.

Фота БелТА

Загаловак у газеце: «Зімовыя сны старажытнага горада»

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.