Вы тут

Cтаражытная цэгла з выявай ката


Знойдзена ў грабніцы ў Паднябеснай.


Інстытут археалогіі правінцыі Шэньсі паказаў вынікі археалагічных работ, праведзеных у вёсцы Гаа Цзяхэ павета Ніцзян горада Ханьчжоу правінцыі Шэньсі. У гэтай мясцовасці былі выяўленыя пяць магільняў часоў дынастыі Сун (960-1279 гг.), сярод якіх — цагліна з мастацкай разьбой, а таксама з выявай ката, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Стала вядома, што старажытныя грабніцы былі знойдзены ў ходзе будаўніцтва дарогі ў пачатку 2019 года. З лютага па жнівень мінулага года археалагічная група правяла выратавальныя раскопкі гэтых магільняў, і аказалася, што грабніцы былі зробленыя выключна з цэглы. Спецыялісты заўважылі, што перад кожнай пахавальнай камерай была пабудавана водаадводная канава. На цаглінах выразаныя жанчыны, якія сядзяць адна супраць адной, байцы, сталы, крэслы, чайныя прылады, кветкі, дзверы. Усё гэта праўдзіва адлюстроўвае жыццё таго часу. У адной з магільняў таксама знайшлася цэгла з выявай ката. Па здагадцы археолагаў, уладальнік грабніцы, напэўна, трымаў ката ў якасці гадаванца.

Акрамя таго, на месцы раскопак таксама было выяўлена больш за 30 старажытных прадметаў, у тым ліку пакрыты чорнай глазурай фарфоравы гаршчок, парцалянавыя бусы, гліняныя гаршчкі, бронзавыя люстэркі, медныя манеты.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.