Вы тут

Пахаванне прынца


Грабніца, якая датуецца перыядам праўлення дынастыі Тан (618-907 гг.), была знойдзена ў правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая. Аб гэтым паведамілі ў правінцыйным інстытуце археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


На думку экспертаў, знаходка ў вёсцы Яньцунь новага раёна Сісянь гэтай правінцыі з’яўляецца пахавальняй Сюэ Шаа, першага мужа прынцэсы Тайпін, дачкі імператара Гаацзуна.

Археалагічныя раскопкі праходзілі са жніўня па снежань мінулага года. З-пад збудаванні вынятыя каля 120 помнікаў культуры, большасць з якіх з’яўляюцца размаляванымі пахавальнымі статуэткамі з керамікі.

Пры гэтым даследчыкі таксама знайшлі квадратную надмагільную пліту даўжынёй 73 сантыметра з эпітафіяй, якая ўтрымлівае 600 іерогліфаў. Яна распавядае пра радавод гаспадара грабніцы, яго пасады, прычыну смерці, час пахавання і спадчыну.

Грабніца, павернутая на поўдзень, знаходзіцца ў 23 км ад горада Чан’ань, сталіцы дынастыі Тан, якая сёння называецца Сіань (правінцыйны адміністрацыйны цэнтр). Яе даўжыня складае 34,68 метра, глыбіня — 11,11 м, распавёў навуковы супрацоўнік Лі Мін. Новае адкрыццё, паводле яго слоў, запоўнілі прабел у вывучэнні гісторыі дынастыі Тан. У гістарычных запісах, такіх як «Цзю Таншу» («Старая гісторыя Тан») і «Сінь Таншу» («Новая гісторыя Тан»), біяграфія Сюэ Шаа не была зафіксаваная. Знаходка таксама дасць магчымасць паглыбіць разуменне палітычнага і культурнага жыцця таго перыяду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.