Вы тут

У Кітаі запушчана платформа для адсочвання ахвяраванняў


Яна заснаваная на тэхналогіі блокчэйн.


Некалькі кітайскіх прадпрыемстваў запусцілі заснаваную на тэхналогіі блокчэйна платформу для адсочвання ахвяраванняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Створаная кітайскай карпарацыяй «Сюн’ань» і высокатэхналагічнай кампаніяй Hyperchain платформа дае доступ да ўсіх звёнаў працэсу перадачы ахвяраванняў — ад пошуку, узгаднення і дастаўкі і да адсочвання перавозак і канчатковым пацвярджэннем.

Платформа выкарыстоўвае шматпланавую сістэму інфармацыйнай адкрытасці, аддаючы галоснасці заказы на перавозку, сведчанні пра ахвяраванні і іншую інфармацыю. «Як толькі інфармацыя пра пэўныя ахвяраванні апублікаваная, яе нельга змяніць або выдаліць, што ў значнай ступені павялічвае выдаткі, звязаныя з кантрафактнай дзейнасцю», — заявіў тэхнічны дырэктар платформы Се Іцзюнь.

Зараз на платформу загружаныя дадзеныя, звязаныя з інфармацыяй аб больш чым 500 найменнях ахвяраванняў.

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.