Вы тут

У сталічнай кватэры знайшлі муміфікаванае цела жанчыны


Ленінскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце выяўлення днём 14 лютага ў кватэры жылога дома, размешчанага на вуліцы Пляханава ў Мінску, муміфікаванага цела жанчыны, 1967 года нараджэння.


Следчымі з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і спецыялістаў ДКСЭ праведзены агляд месца здарэння. У ходзе апытання суседзяў устаноўлена, што жанчыну, якая вяла схаваны лад жыцця, яны доўгі час не бачылі, блізкіх сваякоў у яе не было. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынскія экспертыза. Усе абставіны высвятляюцца, інфармуе СК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.