Раніцай 22 лютага ў Мінску ў дварах па вуліцы Шчорса 49-гадовая жанчына на аўтамабілі «Нісан» рухалася заднім ходам. Неўзабаве машына наехала на кусты і захрасла ў іх, паведамляе МУС.
Супрацоўнікі ДАІ заспелі жанчыну на месцы здарэння. Па знешніх прыкметах яна была п'яная, але ад праходжання медыцынскага агляду адмовілася.
Кіроўца адхілены ад кіравання, аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку. Праводзіцца праверка.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».