Вы тут

Літва і Латвія закрываюць граніцы для замежнікаў праз каранавірус


Урад Латвіі прыняў рашэнне аб увядзенні абмежаванняў з 17 сакавіка ў сувязі з пандэміяй каранавіруса ў свеце, паведамляе rbc.ua са спасылкай на Delfi.


Паведамляецца, што Латвія з 17 сакавіка забароніць сухапутныя і паветраныя пасажырскія перавозкі праз мяжу. Пры гэтым латвійцы змогуць вярнуцца ў краіну, а замежнікі атрымаюць магчымасць пакінуць Латвію.

Таксама ў Латвіі забараняюць правядзенне ўсіх публічных мерапрыемстваў, а неарганізаваныя мерапрыемствы з колькасцю ўдзельнікаў да 50 чалавек павінны заканчвацца да 23 гадзін вечара. Экзамены ў школах пераносяць на май.

Аб увядзеннi двухтыднёвага агульнанацыянальнага каранціну абвясціў і ўрад Літвы, паведамляе агенцтва LTR. Абмежавальныя меры таксама ўключаюць закрыццё межаў для замежных грамадзян і крам, акрамя аптэк і харчовых тавараў, а таксама забарону публічных мерапрыемстваў.

Кампаніям рэкамендуюць пераводзіць супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу. У Літве будуць зачыненыя навучальныя ўстановы, тэатры, музеі, кінатэатры, спартзалы і падобныя ўстановы.

Прэв'ю: freepik.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.