У Кітаі манітораць сітуацыю з дапамогай спадарожнікаў.
У Кітаі сталі выкарыстоўваць спадарожнікавыя дадзеныя для ацэнкі верагоднасці нашэсця саранчы. Пра гэта паведамілі ў Акадэміі навук Кітая (АНК), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Інстытуце аэракасмічнай інфармацыі АНК апошнім часам даследуюць часовае і прасторавае распаўсюджванне саранчы ў Афрыцы на аснове аналізу розных дадзеных, у тым ліку дадзеных, сабраных пры дапамозе спадарожнікаў кітайскай вытворчасці «Гаафэнь» (Gaofen), амерыканскіх Landsat і Sentinel Еўрапейскага касмічнага агенцтва.
Як мяркуюць навукоўцы, з улікам уплыву паўночна-ўсходняга мусона і бар'ераў Цынхай-Тыбецкага нагор'я, верагоднасць распаўсюджвання саранчы ў Кітаі пакуль невялікая. Пры гэтым спецыялісты папярэджваюць, што калі нашэсце саранчы пачне распаўсюджвацца ў Непале і М'янме, то існуе магчымасць яе ўварвання ў правінцыю Юньнань і Тыбецкі аўтаномны раён на паўднёвым захадзе КНР ў маі-чэрвені гэтага года.
Даследчыкі таксама заявілі пра неабходнасць узмацніць маніторынг, прыняць меры па прадухіленні магчымага нашэсця шкоднікаў і актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Прэв’ю: i.lb.ua
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?