Вы тут

З 30 сакавіка Расія цалкам закрывае межы. У тым ліку - з Беларуссю


Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін даручыў з-за пандэміі каранавіруса абмежаваць рух праз расійскую мяжу, паведамляе ria.ru


Гаворка ідзе пра аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змяшаныя пункты пропуску праз мяжу, а таксама праз сухапутны ўчастак расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Абмежаванне ўступіць у сілу з 0:00 30 сакавіка.

Забарона не тычыцца дыпламатаў і членаў іх сем'яў, фельд'егераў і кур'ераў дыпламатычнай сувязі, а таксама членаў афіцыйных дэлегацый, якія выязджаюць з краіны.

Працягнуць прапускаць праз мяжу расіян - кіроўцаў грузавых аўтамабіляў міжнародных зносін, членаў экіпажаў рачных судоў, цягніковыя і лакаматыўныя брыгады міжнародных чыгуначных зносін.

У Расіі агульная колькасць выпадкаў каранавіруса дасягнула 1264 (817 з іх - у Маскве), 49 чалавек паправіліся, чацвёра памерлі.

Прэв'ю: mke.ee

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.