У Мінску зацверджаны план дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы працуюць з прадастаўленнем права бацькам прымаць рашэнне аб ненаведванні дзецьмі ДДУ з захаваннем за дзіцем месца і неспагнанні платы за наведванне. Перасоўванне супрацоўнікаў павінна быць абмежавана ў рамках адной групы.
Работа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі павінна быць забяспечана з прадастаўленнем права бацькам прымаць рашэнне аб ненаведванні дзецьмі і арганізацыяй знаходжання дзяцей у рамках аднаго класа.
Рэкамендавана выключыць у вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах правядзенне групавых заняткаў у аўдыторыях шляхам арганізацыі пераходу на навучанне з элементамі дыстанцыйнага навучання, навучанне па iндывiдуальных графіках і г. д. Неабходна прыняць меры па знаходжанні студэнтаў па месцы навучання без выездаў па месцы пастаяннага пражывання. Выключыць выкарыстанне спартыўных збудаванняў гэтых устаноў староннімі асобамі.
Функцыянаванне бібліятэк, музеяў, выставачных комплексаў і г.д. павінна адбывацца без правядзення масавых мерапрыемстваў і працы чытальных залаў.
У аб'ектах грамадскага харчавання павінна быць забяспечана раз'яднанне наведвальнікаў, размяшчэнне сталоў для абслугоўвання наведвальнікаў на адлегласці не менш за 1,5 м адзін ад аднаго.
Тэхналагічны перапынак на аб'ектах грамадскага харчавання пасля 15 гадзін павінен складаць не менш за 60 хвілін для правядзення бягучай дэзінфекцыі памяшканняў і абсталявання. Правядзенне заказных мерапрыемстваў у аб'ектах грамадскага харчавання не дапускаецца.
У гандлёва-забаўляльных цэнтрах і крамах не дазволена праводзіць мерапрыемствы, групавыя прэзентацыі, дэгустацыі, рэкламныя акцыі і інш.
Работнікі аб'ектаў, якія маюць непасрэдны кантакт з наведвальнікамі, павінны быць забяспечаны сродкамі абароны органаў дыхання (маскамі), пальчаткамі, антысептыкамі для апрацоўкі рук.
Размяшчэнне наведвальнікаў у кінатэатрах, тэатрах і іншых аб'ектах культуры павінна ажыццяўляцца на адлегласці не менш за 1,5 м адзін ад аднаго.
Прадпрыемствам і арганізацыям сталіцы належыць прыняць меры па недапушчэнні да працы супрацоўнікаў з прыкметамі рэспіраторных інфекцый.
Правядзенне нарад, семінараў і пасяджэнняў павінна адбывацца з выкарыстаннем рэжымаў відэа- і аўдыяканферэнцый, выезды супрацоўнікаў у камандзіроўкі не дапускаюцца.
Кіраўнікам аб'ектаў гасцінічнага бізнесу, гандлю, грамадскага харчавання, сацыяльных службаў, арганізацый, якія аказваюць паштовыя паслугі, а таксама службаў жыццезабеспячэння горада і іншых арганізацый усіх формаў уласнасці, якія аказваюць паслугі насельніцтву, неабходна арганізаваць штодзённую тэрмаметрыю супрацоўнікаў перад пачаткам працы з фіксацыяй вынікаў у журнале і адхіленне іх ад працы ў выпадку павышэння тэмпературы.
У арганізацыях усіх форм уласнасці ў памяшканнях са знаходжаннем працуючых патрабуецца забяспечыць:
Не дапускаецца наведванне сацыяльных устаноў для пажылых людзей (дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў і інш.) староннімі асобамі, патрабуецца забяспечыць кантроль стану здароўя персаналу і тых, хто пражывае, захаванне масачнага рэжыму.
Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва павінны заняцца забеспячэннем першачарговых патрэб пажылых грамадзян у прадуктах харчавання, лекавых сродках, аказваць ім садзейнічанне ў аплаце камунальных і іншых паслуг.
Пры аказанні паслуг па абслугоўванні пажылых людзей на даму работнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёры, супрацоўнікі пошты, банкаў і інш. устаноў павінны выкарыстоўваць індывідуальныя сродкі абароны органаў дыхання (маскі), пальчаткі, антысептык для апрацоўкі рук.
Не дапускаецца наведванне інтэрнатаў асобамі, якія не пражываюць у іх, а таксама правядзенне ў іх культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.
Засяленне асоб у гасцініцы і іншыя месцы размяшчэння павiнна ажыццяўляцца з максімальным аддаленнем адзін ад аднаго (на розных паверхах, у розных баках калідора) з правядзеннем апытання аб стане здароўя і штодзённым вымярэннем тэмпературы бескантактавымі тэрмометрамі.
Планавае абслугоўванне спецыялізаванымі арганізацыямі стану жыллёвага фонду, інжынерных ўнутрыкватэрных сетак, прыбораў уліку і інш., наведванне кватэр спецыялістамі рамонтных арганізацый павінны быць перанесены.
У пад'ездах жылых дамоў і аб'ектах часовага размяшчэння грамадзян патрабуецца праводзіць уборку памяшканняў з выкарыстаннем мыйных і сродкаў дэзінфекцыі, забяспечыць рэгулярную дэзапрацоўку дзвярных ручак, поручняў на шляхах руху, выключальнікаў, панэляў кіравання ліфтаў для пасажыраў і выкананне iншых прафілактычных мер.
Вытворчы кантроль за санітарным утрыманнем грамадскага транспарту (аўтобусаў, электробусаў, тралейбусаў, трамваяў, рухомага складу метрапалітэна, маршрутных таксі, а таксама аўтавакзалаў і аўтастанцый) будзе працягнуты. Будуць праводзіцца прафілактычныя і дэзінфекцыйныя мерапрыемствы пры аказанні паслуг па перавозцы пасажыраў аўтамабільным транспартам і забеспячэнне наяўнасці ўмоў на аўтавакзалах і аўтастанцыях для захавання работнікамі і пасажырамі правіл асабістай гігіены.
У цэрквах, касцёлах, храмах і манастырах патрабуецца забяспечыць рэгулярнае мыццё і антысептыку рук, правядзенне ўборкі памяшканняў з выкарыстаннем дэзсродку, праветрыванне памяшканняў, дэзінфікуючую апрацоўку мэблі і дзвярных ручак, абразоў, да якіх прыкладаюцца прыхаджане, прадметаў і богаслужбовых сасудаў.
Прыём наведвальнікаў у цырульнях, тату-салонах, салонах прыгажосці, салонах перманентнага макіяжу і іншых аналагічных аб'ектах павінен ажыццяўляцца толькі па папярэднім запісе з інтэрвалам паміж кліентамі не менш за 5 хвілін і пры выкананні персаналам масачнага рэжыму.
Суб'ектам гаспадарання рэкамендавана разгледзець пытанне аб далейшым функцыянаванні дыскатэк, начных клубаў, кальянных, боўлінга, більярдных, камп'ютарных клубаў з улікам санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі.
Правядзенне выстаў, прэзентацый, кірмашоў і інш. масавых мерапрыемстваў адменена.
Прэв'ю: 24tv.ua
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?