Вы тут

Дзе шукаць скарбы Радзівілаў?


«Шукальнікі» — цыкл пазнавальна-вандроўных праграм на канале «Культура», прысвечаны знакавым падзеям гісторыі Расіі і замежжа, а таксама прыватным гісторыям вядомых людзей, якія пакінулі нашчадкам шмат таямніц і пытанняў. Адзін з найбліжэйшых выпускаў праекта будзе прысвечаны Радзівілам.


Вакол незлічоных багаццяў князёў Радзівілаў заўсёды існавала шмат чутак. І гэта датычылася не толькі ўнікальнай калекцыі твораў мастацтва. Як сцвярджалі відавочцы, у падвалах палаца ў Нясвіжы знаходзіліся зліткі золата — ад падлогі да столі. Аднак асаблівым гонарам Радзівілаў былі статуі 12 апосталаў, падараваныя на пачатку XVІІ стагоддзя самім Папам Рымскім. Зробленыя са срэбра і пакрытыя пазалотай, упрыгожаныя каштоўнымі камянямі, яны стаялі ў адной з зал палаца, але пасля некалькіх спроб крадзяжу былі перанесены ў склепы замку.

Праграма пад назвай «Скарбы Радзівілаў» выйдзе ў эфір 17 красавіка, і ў ёй разгледзяць розныя версіі наконт таго, дзе могуць захоўвацца багацці беларускіх князёў.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.