Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: Мы выходзім на плато па каранавірусе


Пра гэта заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала СТБ.


«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», - паведаміла намеснік міністра.

«На 14 мая ў нас 26 772 чалавекі сумарна з першага выяўленага нашага пацыента, у якіх выяўлена РНК віруса. Прыемна, што 8 168 пацыентаў на сённяшні момант ачунялі і выпісаныя з устаноў аховы здароўя або скончылі назіранне ў амбулаторна-паліклінічных установах», — адзначыла Алена Богдан.

Звярнулася яна і да самай цяжкай тэмы: страты пацыентаў.

«Паверце, што і калегі мае, якія знаходзяцца тут, на ўласным вопыце ведаюць — у нас у кожнага ёсць уласны клінічны вопыт. Я ўжо шмат гадоў не працую ва ўстановах аховы здароўя, але пацыентаў, якія ў мяне лячыліся і ў далейшым сышлі, я памятаю да гэтага часу, — сказала прадстаўнік міністэрства. — Я да гэтага часу памятаю іх мам, я памятаю іх прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, у кожнага ўрача гэта ёсць. Гэта неад’емная частка спецыфікі нашай працы. Паверце, што мы робім усё магчымае».

Каментуючы прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для лячэння каранавіруса, Алена Богдан звярнула ўвагу, што на сёння панацэі ад COVID-19 няма. «Таму што ўсе даследаванні вядуцца па абсалютна розных прэпаратах, якія дзейнічаюць на абсалютна розныя захворванні, нават паміж сабой часам лагічна не звязаныя. Гэта і прэпараты, якія мы выкарыстоўваем для лячэння малярыі, для лячэння нейкіх захворванняў, звязаных з аўтаіммуннымі парушэннямі. Гэта прэпараты для лячэння ВІЧ-інфекцыі. Гэта прэпараты для лячэння рэўматоіднага артрыту», — распавяла яна.

Прэв'ю: 24health.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.