Вы тут

«Правядзенне прамых тэлефонных ліній — гэта дастаткова дзейсны спосаб сувязі паміж гарадскімі ўладамі і жыхарамі сталіцы»


Правядзенне прамых тэлефонных ліній — гэта дастаткова дзейсны спосаб сувязі паміж гарадскімі ўладамі і жыхарамі сталіцы, таму што дазваляе кіраўніцтву горада атрымаць жывую зваротную сувязь з насельніцтвам. Такое меркаванне выказаў журналістам памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Віталь ПРЫМА падчас прыёму грамадзян у Мінгарвыканкаме.


— Пры правядзенні прамых тэлефонных ліній мы імкнёмся максімальна ўнікнуць ва ўсе праблемы насельніцтва, разабрацца разам са спецыялістамі і вызначыць шляхі іх вырашэння, — адзначыў ён. — Калі бачым, што звяртаюцца па падобнай тэматыцы, гэта сведчыць аб тым, што ў адпаведнай сферы існуюць праблемы і іх трэба вырашаць праз арганізацыйныя меры, змену заканадаўства ці іншым спосабам. У цэлым жа гэта жывая зваротная сувязь з людзьмі, якія аператыўна могуць данесці пытанні, што іх хвалююць, да кіраўніцтва горада.

Часцей за ўсё сталічных жыхароў непакояць пытанні, звязаныя са сферай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У прыватнасці, гэта датычыцца добраўпарадкавання, капітальнага рамонту двароў і пад'ездаў, утрымання тэрыторый і нежылых памяшканняў. Памочнік Прэзідэнта адзначыў, што работа па рэарганізацыі сістэмы ЖКГ у Мінску, якая праводзілася з 2015 года, дала свае станоўчыя вынікі: людзі цяпер разумеюць, за якія паслугі і колькі трэба плаціць, аднак засталіся яшчэ кірункі, якія трэба ўдасканаліць. Гэта датычыцца кадравых і арганізацыйных пытанняў.

Таксама да Віталя Прымы звярталіся шматдзетныя сем'і, якіх цікавілі пытанні прызначэння і выкарыстання дзяржпадтрымкі. На некаторыя з іх спецыялісты адразу далі тлумачэнні на аснове існуючага заканадаўства, па іншых агучаных праблемах спатрэбіцца дадатковае вывучэнне. Памочнік Прэзідэнта акцэнтаваў увагу на неабходнасці тлумачальнай работы для шматдзетных сям'яў, каб яны маглі атрымаць дапамогу з боку дзяржавы своечасова і ў поўным аб'ёме.

Таксама на прамой лініі прагучала пытанне наконт звышнарматыўнага тэрміну будаўніцтва. Напрыклад, мінчанка, дом якой будуецца па вуліцы Быхаўскай з 2015 года, занепакоена тым, што забудоўшчык кінуў усе свае намаганні на работы ў першым пад'ездзе, у той час як у другім яны нават не распачаты. Жанчына хоча, каб дом уводзіўся ў эксплуатацыю цалкам, а не пускавымі комплексамі.

Агучаныя тэмы будуць узяты на кантроль: адміністрацыям раёна даручана прымаць меры па ліквідацыі выяўленых недахопаў.

— Часам, калі людзі звяртаюцца да нас, відаць, што многія пытанні разгледжаны павярхоўна, таму наша задача — паглыбіцца ва ўсе гэтыя працэсы і знайсці нестыкоўкі, якія існуюць, накіраваць мясцовыя органы ўлады на вырашэнне праблем канкрэтных людзей, — растлумачыў памочнік Прэзідэнта.

Ён паведаміў, што асабіста практыкуе выезды на месцы разам са спецыялістамі Мінгарвыканкама, каб азнаёміцца з той ці іншай праблемай, высветліць яе маштабы і вызначыць дакладны алгарытм работы.

Паводле БелТА

Прэв'ю: vitvesti.by

Загаловак у газеце: Максімальны эфект

Выбар рэдакцыі

Культура

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Тэма антысавецкага падполля падчас ВАВ — складаная тэма ў гісторыі.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

 Яго знайшлі ў краінах Паўднёвай Афрыкі, у прыватнасці, у ПАР і Батсване.