Вы тут

Кампетэнтны каментарый: якія чаканні ад навел Дырэктывы № 2


Павышэнне эфектыўнасці работы дзяржструктур з грамадзянамі і суб’ектамі гаспадарання, ролі мясцовых органаў улады ў вырашэнні праблем, якія хвалююць насельніцтва, а таксама адкрытасці дзяржорганаў. Такія задачы мае на ўвазе Указ «Аб змяненні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», падпісаны 13 чэрвеня. Гаворка ідзе пра Дырэктыву № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці жыццядзейнасці насельніцтва».


Фота: БелТА.

Палепшыць дыялог людзей і ўлады

Дырэктыва працуе ўжо больш за 16 гадоў, і яна, безумоўна, стварыла пэўную прававую базу ў абазначаным накірунку работы ў цеснай узаемасувязі з законам аб зваротах грамадзян і іншымі заканадаўчымі актамі. Аднак з часам спатрэбіліся змяненні ў гэтыя нарматыўныя акты, дапаўненне іх зместу і актуалізацыя некаторых пытанняў, у прыватнасці, гэта датычыцца інфарматызацыі, расказаў Валянцін Семяняка, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:

— Работа са зваротамі грамадзян — адзін з прыярытэтных накірункаў органаў улады ўсіх узроўняў, і гэтаму пытанню надаецца пастаянная пільная ўвага кіраўніка дзяржавы. Праз занятасць на асноўным месцы працы і існаванне сваіх іншых асабістых пытанняў людзі заўжды негатыўна выказваюцца, калі ім даводзіцца траціць час на адміністрацыйныя працэдуры і звароты да дзяржслужачых, таму гэтыя моманты прапісаны ў Дырэктыве адпаведна з Указам. У дакуменце абазначаны механізм, як дазволіць аблегчыць стасункі грамадзян з прадстаўнікамі ўлады і больш эфектыўна выкарыстоўваць інфарматыўныя тэхналогіі. Уласна кажучы, такая практыка ўжо ёсць, і яна абмяркоўвалася летась на рэспубліканскім семінары аб дэбюракратызацыі. А прыняты сёлета нарматыўны акт аб актуалізацыі асноўных пытанняў у гэтым накірунку дапаможа зрабіць гэтую работу больш дзейснай. 

Старшыня камісіі мяркуе, што Указ дапаможа не толькі палепшыць дыялог людзей і ўлады, але і ў вырашэнні пытанняў па развіцці тэрыторый і іх асабістых праблемах, якія час ад часу ўзнікаюць і вядомыя дэпутатам усіх узроўняў.

— Усе праблемы нам агучваюцца падчас прыёмаў і сустрэч, і, часам, нам прыходзіцца самім умешвацца ў работу дзяржорганаў, каб пэўным чынам скарэкціраваць некаторыя негатыўныя моманты. У абноўленай Дырэктыве дэпутатам усіх узроўняў прадпісана больш актыўна працаваць з ініцыятывамі грамадзян, стымуляваць іх і суправаджаць цягам рэалізацыі. І ў гэтым кантэксце сінхронна вядзецца работа над зменамі ў закон аб ораганах мясцовага кіравання і самакіраванні, які, як мяркуецца, будзе прыняты на сесіі ў чэрвені, — паведаміў Валянцін Семяняка.

Грашовыя рэсурсы для грамадскіх ініцыятыў

У законе, у прыватнасці, акрэслены механізмы па прадастаўленні рэсурсаў для грамадскіх ініцыятыў. Часам, людзі звяртаюцца да мясцовых дэпутатаў з нейкай прапановай аб добраўпарадкаванні тэрыторыі ці правядзенні нейкага мерапрыемства, а грашовыя сродкі на ажыццяўленне гэтага ў мясцовым бюджэце, як правіла, не запланаваны. Абноўлены закон аб мясцовым самакіраванні дае людзям магчымасць не толькі звярнуцца са сваімі ініцыятывамі ў Саветы дэпутатаў, але і атрымаць (у выпадку задавальнення ідэі) грошы на яе рэалізацыю з мясцовага і рэспублікаскага бюджэтаў. У сёлетнім бюджэце, дарэчы, сродкі на гэта ўжо закладзены. Пры гэтым толькі 10% ад плануемага кошту работ прыйдзецца аплаціць самі людзям.

— Думаю, гэтая мера дапаможа больш якасна вырашаць мясцовыя праблемы, разглядаць іх з удзелам зацікаўленых службовых асоб і даводзіць да лагічнага завяршэння, — лічыць дэпутат. — А калі такія ініцыятывы будуць задаволены абласнымі асацыяцыямі дэпутатаў, то мясцовыя органы выканаўчай улады павінны будуць выканаць гэтыя работы, прыняць аб’ект на баланс і забяспечыць іх далейшае функцыянаванне. Гэта рэальная праца і дзеянні, да якіх могуць прыводзіць ініцыятывы грамадзян.

Безумоўна, будзе працягнута работа па правядзенні прыёмаў грамадзян усіх форм (выязных, асабістых, гарачых ліній) з выкарыстаннем напрацаванага станоўчага вопыту па выкананні Дырэктывы № 2.

У гэтым дакуменце знайшлі адлюстраванне задачы не толькі па паляпшэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння органаў улады з грамадзянамі, але і закладваюцца механізмы рэалізацыі гэтых задач, прапрацаваны шляхі іх вырашэння. У тым ліку за кошт тэхналагізацыі працэсаў і пашырэння дзейнасці інфармацыйных рэсурсаў. Усё гэта ў выніку станоўча адаб’ецца на павышэнні дабрабыту грамадзян, перакананы Валянцін Семяняка. Ён падкрэсліў, што прыведзеныя ў Дырэктыве захады па інфарматызацыі работы з грамадзянамі даюць магчымасць не проста аўтаматызаваць гэтыя працэсы, але і наладзіць стасункі ў абодвух накірунках: ад улады да грамадзян і ад грамадзян да ўлады.

Ірына СІДАРОК

Якія змяненні, датычныя зваротаў грамадзян, прадугледжвае ўказ

Указам узмоцнена значнасць і эфектыўнасць прамых тэлефонных ліній, якія праводзяцца на месцах.

  • Так, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і (або) іх намеснікі будуць праводзіць прамыя тэлефонныя лініі кожную другую суботу з 9.00 да 12.00.
  • У той жа час захаваны дзейны графік правядзення прамых ліній для старшыняў раённых, гарадскіх выканкамаў (кожную суботу з 9.00 да 12.00).
  • Пры гэтым абавязак правядзення прамых тэлефонных ліній ускладаецца таксама на кіраўнікоў спраў выканкамаў.

Гэта будзе садзейнічаць звароту грамадзян непасрэдна на месцы і больш аператыўнаму вырашэнню пытанняў, якія ўзнікаюць кіраўнікамі раённых, гарадскіх выканкамаў. Улічваючы характар пытанняў, якія паступаюць на тэлефонныя лініі, як паказвае практыка, менавіта на гэтым узроўні могуць і павінны здымацца ўсе праблемныя пытанні.

  • Адначасова, каб прафесійна падысці да вырашэння пытанняў, якія паступаюць на рэспубліканскі ўзровень, наблізіцца да праблемы, бачыць сістэмныя недахопы па канкрэтных напрамках дзейнасці прапануецца ўскласці правядзенне прамых тэлефонных ліній па суботах (за выключэннем другой суботы) па рашэнню кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання на начальнікаў структурных. падраздзяленняў.

Удакладнены парадак асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Да ўнясення змен у Дырэктыву асабісты прыём праводзіўся з 8.00 да 13.00.

Улічваючы занятасць насельніцтва, у мэтах прадастаўлення магчымасці грамадзянам звароту на асабісты прыём у зручны час прынята рашэнне аб правядзенні кіраўнікамі дзяржаўных органаў, у тым ліку мясцовых органаў улады, асабістага прыёму з 8.00 да 13.00 або з 15.00 да 20.00. Пры гэтым хаця б адзін раз у месяц асабісты прыём павінен заканчвацца не раней за 20.00.

Для жыхароў сельскай мясцовасці

Аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана:

  • забяспечыць ахоп насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці, паслугамі сотавай сувязі.

Акрамя таго, улічваючы развіццё спосабаў накіравання зваротаў, паступовае пашырэнне пераліку працэдур, па якія можна звярнуцца ў электроннай форме, Савету Міністраў даручана прыняць меры па забеспячэнню шырокапалоснага доступу да сеткі Інтэрнэт насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.