Вы тут

8 тысяч наведвальнікаў


Музей Гугун, былы імператарскі палац, таксама вядомы як Забаронены горад, з наступнага пашырыщ штодзённы ліміт на наведвальнікаў з 5000 да 8000 чалавек. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні па ахове культурнай спадчыны Пекіна, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


tury.club

Каб патрапіць на тэрыторыю комплексу, гасцям трэба забраніраваць квіткі ў інтэрнэце, надзець ахоўную маску і вымераць тэмпературу цела на ўваходзе, гаворыцца ў паведамленні.

Музей Гугун часткова адкрыўся 1 мая — у першы дзень пяцідзённых канікул з нагоды Першамая. Ён быў закрыты з 25 студзеня на фоне барацьбы з эпідэміяй COVID-19.

Сёлета Забароненаму гораду спаўняецца 600 гадоў. Музей Гугун быў пабудаваны на базе былога імператарскага палаца ў 1925 годзе.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.